Skip to content
Group 14

Праект першага маркетплэйса
з беларускім сэрцам

Праект першага маркетплэйса
з беларускім сэрцам

Платформа электроннай камерцыі беларусаў свету

Kamaroŭka імкнецца стаць мастом, які злучае беларускіх вытворцаў, гандляроў і спажыўцоў ва ўсёй Еўропе, а ў перспектыве — ва ўсім свеце. Падтрымайце нас у гэтай місіі!

Kamaroŭka імкнецца стаць мастом, які злучае беларускіх вытворцаў, гандляроў і спажыўцоў ва ўсёй Еўропе, а ў перспектыве — ва ўсім свеце. Падтрымайце нас у гэтай місіі!

На нашым сайце вы знойдзеце тавары з беларускай мовай і сэнсамі, а таксама любыя тавары, зробленыя беларускімі прыватнымі вытворцамі, зарэгістраванымі як на радзіме, так і за яе межамі. Адзенне, прадукты, ручныя вырабы, творы мастацтва, кнігі, тавары для дзяцей, для рамонту, электроніка і бытавая тэхніка з беларускай мовай — усё гэта і шмат чаго яшчэ!

На нашым сайце вы знойдзеце тавары з беларускай мовай і сэнсамі, а таксама любыя тавары, зробленыя беларускімі прыватнымі вытворцамі, зарэгістраванымі як на радзіме, так і за яе межамі. Адзенне, прадукты, ручныя вырабы, творы мастацтва, кнігі, тавары для дзяцей, для рамонту, электроніка і бытавая тэхніка з беларускай мовай — усё гэта і шмат чаго яшчэ!

01

Складанасці ў прадпрымальнікаў і спажыўцоў з рэалізацыяй і набыццём беларускіх тавараў, а таксама любых тавараў з беларускай мовай і сэнсамі ў Еўропе.

02

Адсутнасць буйных інтэрнэт-крамаў або маркетплэйсаў, арыентаваных на беларускага спажыўца, якія б улічвалі моўныя і культурныя асаблівасці, спрыялі эканамічным і культурным сувязям, павялічвалі грамадзянскую актыўнасць беларускай супольнасці, спрыялі захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці ва ўмовах эміграцыі.

03

Рэпрэсаваныя прадпрымальнікі або прадпрымальнікі, дзейнасць якіх была арыентаваная ў асноўным на беларускую аўдыторыю, знаходзяцца ў пошуках месца, свабоднага ад дыскрымінацыі, цэнзуры, палітычных абмежаванняў, якое дазволіла б паспяхова рэалізоўваць сваю прадукцыю.

Што мы прапаноўваем

Унікальную платформу з вашымі любімымі дызайнерамі і рамеснікамі, якіх вы ведаеце з сацсетках. Не марнуйце час на перапіскі, на пошук новых цікавых ці вядомых беларускіх рэчаў, не хвалюйцеся пра аплату і дастаўку. Выбірайце, параўноўвайце, аплочвайце і пакідайце водгукі на тавары і прадаўцоў праз Kamaroŭka.

Ваш унёсак у будучыню Беларусі. Кожная пакупка на Kamaroŭka — гэта падтрымка беларускіх вытворцаў, выдаўцоў, творцаў і гандляроў, якія сваёй працай укладаюцца ў прамоцыю беларускай мовы і культуры, робяць беларускае пазнавальным, сучасным і запатрабаваным.

Магчымасці для прадаўцоў. Калі вы дасведчаны прадавец, які імкнецца да пашырэння дзейнасці і павелічэння продажу, з дапамогай маркетплэйса вы зможаце здабыць новых кліентаў у Еўропе і за яе межамі і падвысіць прыбытак. Толькі пачынаеце дзейнасць? Функцыянальны інтэрфэйс Kamaroŭka дазволіць вам лёгка і паспяхова пачаць гандаль, прадставіць сваю прадукцыю на мэтавым рынку, стаць пазнавальным.

Унікальную платформу з вашымі любімымі дызайнерамі і рамеснікамі, якіх вы ведаеце з сацсетках. Не марнуйце час на перапіскі, на пошук новых цікавых ці вядомых беларускіх рэчаў, не хвалюйцеся пра аплату і дастаўку. Выбірайце, параўноўвайце, аплочвайце і пакідайце водгукі на тавары і прадаўцоў праз Kamaroŭka.

Ваш унёсак у будучыню Беларусі. Кожная пакупка на Kamaroŭka — гэта падтрымка беларускіх вытворцаў, выдаўцоў, творцаў і гандляроў, якія сваёй працай укладаюцца ў прамоцыю беларускай мовы і культуры, робяць беларускае пазнавальным, сучасным і запатрабаваным.

Магчымасці для прадаўцоў. Калі вы дасведчаны прадавец, які імкнецца да пашырэння дзейнасці і павелічэння продажаў, з дапамогай маркетплэйса вы зможаце здабыць новых кліентаў у Еўропе і за яе межамі і падвысіць прыбытак. Толькі пачынаеце дзейнасць? Функцыянальны інтэрфэйс Kamaroŭka дазволіць вам лёгка і паспяхова пачаць гандаль, прадставіць сваю прадукцыю на мэтавым рынку, стаць пазнавальным.

ДАПАМАГЧЫ ПРАЕКТУ

Мы любім Беларусь і ведаем, як важна адчуваць родныя смакі, быць прыналежнымі да зразумелых сэнсаў, пачувацца камфортна ў сваёй адметнасці. Таму, з увагай і клопатам пра беларусаў і беларускае, мы робім Kamaroŭka. Каб кожны мог адчуць сябе дома.

А ў падзяку за падтрымку мы дорым эксклюзіўныя зніжкі!

ФУНКЦЫЯНАЛ ПЛАТФОРМЫ

для прадаўцоў

Беларускі маркетплэйс існуе, каб эфектыўна знаходзіць мэтавых пакупнікоў і паляпшаць продаж. Нашы зборы сярод самых нізкіх на рынку  у сярэднім 11.3%, спаганяюцца толькі пасля продажу тавару.

З нашым інтуітыўным інтэрфэйсам прадаўцы могуць хутка рэгістравацца, дадаваць неабмежаваную колькасць тавараў, наладжваць іх характарыстыкі, масава імпартаваць і экспартаваць звесткі тавараў, а таксама капіяваць тавары з іншых крамаў на сайце.

З нашымі інструментамі прадаўцы могуць павялічыць трафік праз SEO, рэкламаваць тавары, наладжваць купоны і зніжкі, інтэгравацца з сацсеткамі і інш.

Платформа падтрымлівае папулярныя плацежныя сістэмы, у тым ліку Apple Pay, Google Pay і інтэграцыю са Stripe.

Платформа падтрымлівае кіраванне неабмежаванай колькасцю супрацоўнікаў, што дазваляе прадаўцам эфектыўна кіраваць сваёй крамай і замовамі.

Мы прапануем бяспечную і сумленную гандлёвую прастору з убудаванымі функцыямі бяспекі, у тым ліку верыфікацыяй карыстальнікаў і шыфраванымі злучэннямі.

Платформа прапаноўвае правераныя сістэмы дастаўкі з адсочваннем у рэальным часе, магчымасць інтэграцыі з Shipstation для аўтаматызацыі працэсаў дастаўкі.

Нашы прадаўцы могуць аналізаваць прадукцыйнасць сваёй крамы, атрымліваць падрабязныя справаздачы аб продажах, замовах, кліентах і тлумачыць свае тавары на розныя мовы.

для пакупнікоў

Магчымасць камунікацыі ў рэжыме онлайн наўпрост са старонкі крамы; магчымасць падпіскі і адсочвання абнаўленняў крамаў.

Пакупнікі могуць пакідаць водгукі пра тавары і крамы. Мы таксама даем магчымасць паведаміць пра махлярства і падсанкцыйныя тавары, а таксама пра кампаніі, звязаныя з рэжымам, для падтрымкі надзейнасці і сумленнасці нашай платформы.

На платформе даступная сістэма зніжак і промакодаў, сезонныя і святочныя распродажы.

Мы прапануем мноства спосабаў аплаты, у тым ліку крэдытныя і дэбетовыя карты, PayPal і інш. з магчымасцю здзяйснення пакупак у мясцовай валюце. Мы гарантуем бяспеку ўсіх транзакцый і абарону асабістых звестак.

Пакупнікі могуць скарыстацца гарантыйнымі паслугамі і вярнуць тавары пры неабходнасці. Усе прадаўцы на нашым сайце праходзяць шматузроўневую верыфікацыю для забеспячэння надзейнасці і бяспекі.

Пашыраны інструмент хуткага пошуку тавараў з фільтрацыяй па цане, катэгорыі, брэнду, месцазнаходжанні крамы і іншых атрыбутах. Тавары лёгка дадаюцца ў кошык і іх колькасць можна змяніць перад афармленнем замовы.

Што ўжо зроблена

  • Распрацоўка бізнес-плана і стратэгіі
  • Фінансавы план
  • Фармаванне каманды і арганізацыя працы: укараненне Jira, Slack, карпаратыўнай пошты, Toggl
  • Асноўны дызайн сайта
  • Наладжванне асноўных убудоў
  • Каталог тавараў, фільтраў, пошук
  • Сістэма і лісты апавяшчэнняў для карыстальнікаў
  • Функцыянал для прадаўцоў
  • Выбар валюты і краіны
  • Пераклад асноўнай часткі сайта, а таксама ўбудоў WooCommerce і Complianz, якія мы апублікуем для агульнага выкарыстання
  • Аптымізацыя хуткасці сайта
  • Тэставанне ўсяго зробленага

Што трэба для запуску

Наладжванне функцыяналу платформы:
– Дадатковыя убудовы сайта;
– Сістэма дастаўкі і плацежная сістэма;
– Распрацоўка падатковай сістэмы для прадаўцоў;
– Удасканальванне дызайну сайта і дызайну для мабільных прылад

Падрыхтоўка змесціва сайта:
– Стварэнне інструкцый, FAQ, навучальных матэрыялаў для карыстальнікаў;
– Дакументы, абараняючыя правы платформы і карыстальнікаў: правілы і ўмовы, палітыка прыватнасці і г.д.;
– Размяшчэнне першых тавараў

Афармленне юрыдычнай структуры і фінансавых працэдур

Забеспячэнне бяспекі і аховы звестак

Маркетынгавыя мерапрыемствы:
– Дапрацоўка маркетынгавай стратэгіі;
– Распрацоўка маркетынгавага плану;
– Наладжванне SEO і сацсетак, e-mail маркетынг;
– Планаванне кантэнту і рэалізацыя рэкламных кампаній

Тэставы запуск платформы:
– Запуск платформы з першымі прадаўцамі і пакупнікамі;
– Падтрымка, вырашэнне пытанняў і праблем, збор і аналіз зваротнай сувязі

Запуск платформы

Наша каманда

Мы ў СМІ

Збор сродкаў

Каб беларускі маркетплэйс пачаў працу, нам патрэбная ваша дапамога. Для зручнасці, неабходныя фінансавыя выдаткі мы разбілі на 2 этапы:

  1. “Фундаментальныя выдаткі” €3 600 – аплата хостынгу, убудоў, юрыдычных і падатковых кансультацый і інш. Гэтыя выдаткі крытычна важныя, бо без іх мы не зможам дайсці да старту. 
  2. “Старт праекту” €15 600 – аплата паслугаў вэбмайстра, рэдактара сайта, дызайнера, перакладчыка, спецыяліста па кантролю якасці і бяспекі, онлайн-маркетолага і інш. Нягледзячы на тое, што мы 2 гады робім гэтыя працы самастойна, фінансавая падтрымка дазволіць паскорыцца і запусціцца ўжо праз 3 месяцы.

Калі ласка, падтрымайце стварэнне маркетплэйса праз форму для ахвяраванняў. Вы можаце абраць як разавы плацеж, так і стаць нашым патронам і дапамагаць праекту штомесячна.

Для пакупнікоў: калі вы падтрымаеце нас на суму большую за 150€, то атрымаеце 10% зніжку на ўсе пакупкі на працягу года.
Для прадаўцоў: калі ваш перавод складзе больш за 700€, наш сайт не будзе браць з вашай крамы ў першы год ніякіх камісій.

Мы гарантуем, што ўсе сабраныя грошы будуць выкарыстаны толькі на развіццё праекта. Раз на месяц мы будзем абнаўляць справаздачу па атрыманых і выдаткаваных сродках.

Ваша падтрымка не проста фінансы — гэта ўнёсак у захаванне і развіццё беларушчыны.

Частыя пытанні

Для каго гэты праект?

Беларускі маркетплэйс Kamaroŭka скіраваны на дзве асноўныя мэтавыя групы: беларускія B2C-кліенты (пакупнікі) і B2B (прадаўцы).
Да нашай другаснай мэтавай групы адносяцца еўрапейцы, якія цікавяцца ўнікальнымі дызайнерскімі таварамі, прадметамі мастацтва і інш.

На якой мове рэалізуецца платформа?

Платформа падтрымлівае некалькі моваў (беларускую, ангельскую і расейскую), што робіць яе зручнай для шырокага кола карыстальнікаў. Беларуская мова – асноўная на сайце. Гэта азначае не толькі, што па змоўчанні адкрываецца на беларускай мове, але і тое, што змесціва, тавары, апісанні, артыкулы ў першую чаргу публікуюцца на беларускай мове, а потым, пры магчымасці, перакладаюцца на іншыя.

Што адрознівае Kamaroŭka ад канкурэнтаў?

Буйныя міжнародныя маркетплэйсы, такія як Amazon і Allegro, не спецыялізуюцца на таварах беларускіх прадпрымальнікаў замежжа і Беларусі, не абслугоўваюць рынак на беларускай (і нават расейскай) мове, таму пошук беларускіх тавараў на гэтых пляцоўках даволі складаны. Тавары на Kamaroŭka падабраныя адмыслова для нашых мэтавых кліентаў, а пошук аптымізаваны для зручнасці карыстальнікаў. Наша сістэма коштаўтварэння для B2B-кліентаў пераўзыходзіць сістэму Amazon і Allegro, што робіць Kamarouka больш прывабнай платформай для гандляроў і пашырае асартымент тавараў для пакупнікоў.

Чаму гэта важна для беларусаў?

Наш праект у перспектыве можа мець значны станоўчы сацыяльны і эканамічны эфект, які будзе спрыяць устойліваму развіццю і ўмацаванню беларускай грамадзянскай супольнасці. Ва ўмовах цэнзуры, абмежаванняў і рэпрэсій у грамадскім і нацыянальна-культурніцкім жыцці ў сучаснай Беларусі, мы прадаставім бяспечную прастору для вольнага пашырэння ідэй і тавараў, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры, падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасці і незалежнасць Беларусі.

Ці разглядаеце супрацу з інвестарамі?

Так, мы адкрытыя для абмеркаванняў і прапаноў. Нам патрэбна €29 000,  каб выйсці на бясстратнасць (прыкладна праз 8 месяцаў пасля запуску). Напішыце, калі ласка, праз кантактную форму

кантакты

Кёльн, Германія, 51109
Bevingsweg, 2

info@kamarouka.com
+4915234655017

ЗВЯЗАЦЦА З НАМІ

Please enable JavaScript in your browser to complete this form.
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ​

Zmicier Zavadski
Bevingsweg, 2
Кёльн, 51109
Германія

+4915234655017

info@kamarouka.com